Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 15 февраля 2021 в 22:59
Автор: Крикун Н. Н.
149 просмотров

З 15 па 22 лютага 2021 года ў школе пройдзе тыдзень роднай мовы.

Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. "У 2021 годзе, вызначаным у нашай краіне як Год народнага адзінства, асаблівае значэнне набывае навукова-практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі. У гэтым годзе ў школе будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку круглыя сталы і прэзентацыі.

Так, 16 лютага будзе праведзены круглы стол "Акадэмік Яўхім Карскі - заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф". Мерапрыемства прымеркавана да 160-годдзя вучонага і 100-годдзя Інбелкульта (8-10 класы). 17 лютага будзе праведзены круглы стол "Беларуская мова ў кітабах" (7-8 класы). Кітабы ствараліся з XVI стагоддзя татарамі, якія пасяліліся ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта шматмоўныя рукапісы, у якіх дамінуе тагачасная беларуская народна-дыялектная мова, пры гэтым напісаныя арабскім пісьмом. У кітабах адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татараў-перасяленцаў, таму іх тэксты - каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў. 18 лютага пройдзе гульня-віктарына па фразеалогіі і безэквівалентнай лексіцы “Фразеалагізмы – залацінкі народнай мудрасці”(5-6 класы). 19 лютага будзе праведзены конкурс чытальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак" (5-10 класы). 19 лютага ў 13 будзе праведзены рэспубліканскі дыктант па беларускай мове ў фармаце анлайн (9-10 класы). 22 лютага будзе арганізаваны прагляд фільма "Гаворкі Беларусі" пра дыялектныя групы гаворак беларускай мовы і іх адметныя асаблівасці. (8-10 класы)

Міжнародны дзень роднай мовы - штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта - захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.