Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

26 лістапада - 90 гадоў са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Дата: 26 ноября 2020 в 16:13, Обновлено 30 ноября 2020 в 14:53
Автор: Крикун Н. Н.
183 просмотра

26 лістапада 2020 года наша краіна адзначала 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, Божай міласцю паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. З яго хочацца браць прыклад.

З гэтай нагоды 26 лістапада ў сценах нашай школы для вучняў VII класаў прайшла гульня "Шчаслівы выпадак", прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху У.Караткевіча. Гульня складалася з пяці конкурсаў: першы конкурс "Каралеўства крывых люстэрак"(скласці з пераблытаных літар назвы твораў), другі конкурс "Замарочкі з бочкі" (здагадацца па паказанаму настаўнікам прадмету, што гэта за твор), трэці конкурс "Шыфроўка" (расшыфраваць запавет У. Караткевіча, для гэтага трэба размясціць літары ў алфавітным парадку і запісаць склады, якія знаходзяцца побач з літарамі), чацвёрты конкурс "Ты – мне, я - табе" (задаць сапернікам загадзя падрыхтаваныя пытанні па біяграфіі аўтара), пяты конкурс "Далей.Далей.Далей" (адказаць на пытанні за адну хвіліну, калі вучні не могуць даць адказ, яны кажуць слова "далей"). Падчас праведзення гульні вучні замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта.

З вучнямі IX класаў быў напісаны дыктант "Уладзімір Караткевіч",у якім былі згаданы цікавыя факты з творчасці пісьменніка.

Вучні IX "А" класа да гэтай даты падрыхтавалі і прадставілі вучням крыжаванкі, тэсты, сценгазеты, віктарыны, прэзентацыі і т.д. У сваю чаргу вучні IX "Б" класа выканалі гэтыя ж работы.

У пачатку дня была паказана прэзентацыя, якая падкрэсліла, што ў кожнага свой Уладзімір Караткевіч. Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай. Быў арганізаваны прагляд фільмаў на творы У. Караткевіча ("Дзікае паляванне караля Стаха", "Паром на бурнай рацэ").

Каб яшчэ болей замацаваць вобраз пісьменніка ў памяці вучняў, іх увазе быў прадстаўлены архіўны кінадакумент, на якім быў захаваны ўрывак са святкавання 50-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тады пісьменнік сам звярнуўся да сваіх чытачоў з такімі словамi: «Сябры мае i сяброўкi! Няўжо вы думаеце, што я быўчагосцiварты без вас, якiясышлiсясюды з большай цi меншай сiмпатыей да мяне. Мабыць, нiчога быў не варты без вас, дарагiя. Без зямлi беларускай вялiкай. Без вялiкага беларускага народа. Без вялiкай беларускай мовы. I таму, дзякуй вам за тое, што вы ёсць. Дзякуй вялiкай зямлi беларускай за тое, што еў яе хлеб, пiў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, пацiскаў самыя верныя на свеце мужчынскiя рукi ў дружбе, i зрэдку шанцавала мне цалаваць рукi самых мiлых iстот на свеце – нашых жанчын. Дзякуй вам, людзi, тысячу раз дзякуй вам!.. Без вас я нiшто».

Лепей самога Караткевіча, ніхто пра яго не паведаміць. І на сам рэч, вучняў вельмі ўразіла постаць аўтара. і творчым шляхам Уладзіміра Караткевіча.

Таксама была аформлена кніжная выстава, якая стала выдатнай рэкламай зборніка для чытання. Гэта свайго роду акцыя па прыцягненні падрастаючых чытачоў да кнігі і чытання.

Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

<font color="#000099">Фотоотчёт мероприятий смотреть здесь</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.