Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by

Віктарына

Дата: 17 ноября 2016 в 12:42

Віктарына

Пытанні:

1. Назавіце асноўныя гадавыя святы беларусаў?

(Каляда, Масленіца, Купале, Зажынкі і дажынкі).

2. На якое свята арганізоўвалі «Прызавы слуп», на верхавіну якога клалі кола ад воза, да яго прывязвалі прызы. Патрэбна было падняцца смельчакам па слупу і схапіць які-небудзь прыз. А побач стаялі смельчакі, якія падбадзервалі адзін аднаго, ці смяшылі тых, хто уздымаўся на слуп.

(Кірмаш).

3. Назва гэтага свята пашырана пераважна на поўначы Беларусі. Святкавалі яго праз тры тыдні пасля Пакроў. Для урачыстасці памінальнай вячэры спецыяльна калолі парсюка, ці цялушку, альбо авечку. Падрыхтоўка да асянін уключала абавязковую ўборку падвор’я, мужчыны парадкавалі на месца прылады працы, падмяталі падвор’е, жанчыны мылі сталы і лавы, бялілі, калі была ў тым патрэба, сцены. Усе перад святам мыліся, лічылася, што чысціня і парадак будуць уцехай продкам.

(Дзяды, у многіх мясцінах іх называлі асяніны).

 

4. На якое свята хадзілі людзі ад хаты да хаты, вадзілі з сабою пераапранутых у Казу, Мядзведзя, Каня ці іншых жывёл і птушак, спявалі адпаведныя песні. Пра якое свята ідзе гаворка, як называлі гэтых пераапранутых людзей?

(Свята Каляда, калядоўшчыкі).


5. Калядоўчшыкі часта хадзілі з шматпрамянёвай, рухомай, упрыгожанай лентамі, стужкамі важнай дэталлю свята Каляды. Аб чым ідзе гаворка, што сабой яна увасабляла?

(Калядная «Звязда»- прысвечана шанаванню сонца ў дні зімовых свят).


6. Які сэнс закладваўся ў абрад ваджэння Казы на Каляды і дзеянне, звязаннае з «паміраннем», а потым «ажыўленнем»?

(Каза – сімвал багацця, дабрабыту сям’і, паміранне прыроды зімой і ажыўленне яе з надыходам вясны).


7. Свята развітання і сустрэчы, смачнай ежы, вяселых ігрышч і забаў. Назавіце свята і галоўную страву і у чым заключаўся яе сэнс?

(Масленіца, галоўная страва – блін, які ўвасабляе сонца).


8. Раней на масленіцу дзяўчатам адзявалі льняныя хусткі з доўгімі кутасамі. Дзеля чаго гэта рабілі, што гэта азначала?

(Каб лен летам быў добры і высокі, як кутасы на хустках).


9. На якое свята рабілі «Бараду» з апошніх каласкоў на ніве? Для вырабу «Барады» рвалі траўку і клалі яе крыж-накрыж?

(Дажынкі).


10. На адно вялікае веснавое свята ранней у дзяцей была любімая гульня «Біткі», калі хто-небудзь выігрываў «Бітку», то забіраў сабе. Назавіце свята і што гэта была за «Бітка’?

(Свята Вялікдзень, галоўны атрыбут свята – яйка «Бітка», той, чые яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу).


11. У велікодныя святы маці кідала свянцонае чырвонае яйка ў ваду, а затым даставала яго і гладзіла ім па твары дзяцей. Дзеля чаго яна гэта рабіла?

(Каб дзеці былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. А значыць здаровымі).


12. У вербную нядзелю, пасля асвяшчэння вярбы, некаторыя з’ядалі адну пупы

рышку вярбы. Дзеля чаго гэта рабілі і што гэта адзначала?

(Каб летам не баяліся маланкі).


13. На свята Юр’е перад першым выганам статку на пашу гаспадыні абкурвалі жывелу купальскімі зелкамі, тройчы абыходзілі з запаленай грамнічнай свечкай, а пад парогам (месца дзе дзяржалі хатнюю жывёлу) закапвалі курынае яйка. Што адзначала для жывелы, захаванне яйка пад парогам?

(Яйка з’яўлялася сімвалам плоднасці, каб у доме вадзіўся статак).


14. На свята Вялікдзень выпякалі «Хлеб велікодны». Што азначае, калі хлеб будзе пышным, а калі адцеслівы?

(Пышны – дабрабыт у сям’і, адцеслівы – дрэнная навіна).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.